Настаўнікам зноў паабяцалі сёлета "істотна падняць" заробкі (відэа)

"Я думаю, што гэта сапраўды можа адбыцца ў 2013 годзе", — цытуе яго словы БЕЛТА. Цяпер спецыялісты аналізуюць "рэсурсы сістэмы адукацыі". Сярод іншага разглядаецца варыянт павышэння заробкаў настаўнікаў за кошт скарачэння класаў, у якіх мала вучняў.

Нагадаем, на мінулым тыдні Сяргей Маскевіч заявіў, што павышэнне заробкаў настаўнікам адбудзецца толькі пасля "аптымізацыі сеткі ўстановаў адукацыі". Яе планавалі скончыць да пачатку новага навучальнага года.

Пытанне малых заробкаў настаўнікаў падымалася на нядаўняй прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў іх павысіць.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі