На Піншчыне скралі цудатворны абраз Хрыста Збаўцы
Здарэнне адбылося ў вёсцы Лышча на Піншчыне. Невядомы
зламыснік скраў з царквы святога князя Аляксандра Неўскага 200 тысяч рублёў,
пяць абразоў ХІХ стагоддзя, два Евангеллі, металічныя крыжы і 18 вырабаў з
каштоўных металаў.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, зараз ідзе
пошук злачынцы.





