На Кастрычніцкай плошчы затрымалі групу мастакоў і журналістку

Затрыманне адбылося каля 13.00. Мастак Міхаіл Гулін з трыма асістэнтамі
проста ішоў па плошчы, трымаючы абстрактныя канструкцыі розных геаметрычных формаў. Акцыю здымала аператар
Нашай Нівы” Таццяна Гаўрыльчык. Праз некаторы час да хлопцаў падышлі
спецназаўцы і запрасілі прайсці з імі для праверкі дакументаў. Пасля пагрузілі
ў аўтобус і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.

Як распавёў Міхаіл Гулін у размове з Еўрарадыё, спачатку міліцыя паводзіла
сябе даволі мірна. Аднак калі затрыманыя адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў –
праваахоўнікі ўжылі сілу. Асабліва моцна пацярпеў адзін з валанцёраў - у яго разбітая галава. Праз тры гадзіны затрымання з РУУС выпусцілі аператара Таццяну
Гаўрыльчык. Гуліна
з валанцёрамі выпусцілі з пастарунка каля 19-ай гадзіны. На ўсіх склалі пратаколы аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суды прызначаныя на канец кастрычніка - 26 і 22 чысло. Валанцёр, які пацярпеў найбольш, збіраецца здымаць пабоі, каб звярнуцца пазней са скаргай на дзеянні міліцыянтаў.

"Арыштаваныя кубікі" ў Цэнтральным РУУС.

Перад тым, як правесці акцыю на Кастрычніцкай, Міхаіл Гулін з трыма валанцёрамі зрабіў тое ж на плошчы Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа. Там мастакі цікавасці ў міліцыі не выклікалі.