На Брэстчыне нечакана прачнуліся жабы

Іншыя жывёлы паводзяць сябе ў адпаведнасці з анамальным надвор'ем, паведамляе сайт regionby.org. У прыватнасці, каля Брэста застрэлілі цеплалюбівага шакала, які дагэтуль у гэтых шыротах не сустракаўся. А вось гудзенне пчол, пра якое паведамляюць з розных рэгіёнаў Беларусі, бывае і ў больш халодныя зімы.

Метэаролагі паабяцалі пік цяпла на чацвер, 12 студзеня — +8 градусаў. Потым, нібыта, павінна пахаладаць. Ёсць і яшчэ адна з прыкмета таго, што маразы вернуцца — масавы прылёт крумкачоў у горад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі