Маці, уцякаючы ад кантралёраў, пакінула ў тралейбусе 3-гадовую дачку

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", калі ў тралейбус зайшлі кантралёры, адна з пасажырак раптоўна кінулася ў дзверы і выбегла з транспарту. Побач з тым месцам, дзе яна сядзела, каля акна, засталося малое дзіця, якое пачало клікаць маму...

Кантралёры спынілі тралейбус і дагналі маладую жанчыну, аддалі ёй дачку.

Нагадаем, штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце сталіцы складае 0,2 базавай велічыні — 20 тысяч рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі