Каго насамрэч скарачаюць замест дзяржаўных чыноўнікаў

“Я думаю, што нам прыйдзецца прыстойна падкараціць дзяржаўныя структуры, я думаю, на 25-30%. Унізе — менш, уверсе — пабольш, прыбраўшы, вядома, непатрэбныя функцыі і значна потым павялічыўшы грашовае забеспячэнне, дзяржаўную зарплату чыноўнікам”, — заявіў Лукашэнка ў кастрычніку мінулага года.

130205_pilecki_skara4enne.mp3

Чакаць першых крокаў давялося тры месяцы. Еўрарадыё звярнула ўвагу на непрыкметны Указ прэзідэнта за 14 студзеня “Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр”. Указ спыняе існаванне адразу двух райсаветаў — Полацкага і Аршанскага. Паводле дакумента, гэта робіцца для ўдасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання.

“У мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання, забеспячэння комплекснага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак... пастанаўляю: Аб'яднаць наступныя раёны і гарады абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр…”

Указ тычыцца двух раёнаў — Полацкага і Аршанскага. Саветы дэпутатаў плануюць ліквідаваць і аб’яднаць з гарсаветамі. Тэрмін — месяц. За тыдзень да канца свайго існавання тэлефон прыёмнай аршанскага райсавета мне яшчэ адказвае мужчынскім голасам. Праўда, даведваюся мала — працэс ідзе….

“Працэс ідзе. Усё ідзе па графіку, які існуе, які зацверджаны. Больш я вам нічога не скажу”.

У дадатак суворы мужчынскі голас пераконвае, што ўсе супрацоўнікі райсавета будуць уладкаваныя. Дзе — невядома. Але абавязкова будуць.

“Усе людзі будуць уладкаваныя. Пазіцыя кіраўніцтва і раёна і горада — каб усе людзі былі ўладкаваныя”.

Магчыма, у гэтым указе — сутнасць скарачэння дзяржапарату. Згодна з агучаным Лукашэнкам планам — у Беларусі страцяць свае пасады каля 13-15 тысяч чыноўнікаў. Усяго ў Беларусі чыноўнікаў (уключна з дэпутатамі розных узроўняў) паводле Белстата налічваецца 56 тысяч чалавек.

Ёсць і яшчэ адзін варыянт скарачэння дзяржапарату. У нядзелю З лютага ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1” Лідзія Ярмошына прагаварылася пра планы ліквідацыі сельскіх і пасялковых саветаў. Па дзіўным супадзенні, агулам у Беларусі дэпутатамі сельсаветаў лічацца 15 342 чалавекі….

Вось і ўсё скарачэнне чыноўнікаў.

“У мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання, забеспячэння комплекснага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак... пастанаўляю: Аб'яднаць наступныя раёны і гарады абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр…”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі