Гаспадар катэджа, які ўзарваўся ў Мінску, заўтра збіраўся ў суд

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай у чацвер на вуліцы Пастаўскай у сталіцы. Там узарваўся двухпавярховы дом, які яшчэ не быў дабудаваны. Адзін чалавек — рабочы — пацярпеў, яго шпіталізавалі з апёкамі.

У інтэрв'ю парталу tut.by 49-гадовы прадпрымальнік Уладзімір Скрабатовіч распавёў, што ад 2008 года ён з'яўляецца інвалідам першай групы — у выніку аварыі паралізаваныя рукі і ногі. Усе сілы і сродкі мужчына ўкладаў у пабудову дома. Аднак тэрмін падключэння інжынерных камунікацый кампаніяй "Забудова" неаднаразова пераносіўся. Больш таго, у Скрабатовіча пачалі патрабаваць заплаціць 20 тысяч долараў за завяршэнне працаў. Ён жа сцвярджае, што за падключэнне газу і вадаправода ўжо плаціў 30 тысяч долараў. Таму гаспадар дома падаў у суд, які быў прызначаны ў Маладзечна на 18 студзеня.

Прычына выбуху дагэтуль невядомая. Цікава, што газавыя балоны, які былі ў доме, засталіся цэлыя. Рабочага, які працаваў у будынку на момант выбуху і пацярпеў, прадпрымальнік ні ў чым не вінаваціць.


Фотафакт: у Мінску ўзарваўся катэдж

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі