ЕС расказаў, як ставіцца да супрацы Украіны з Мытным саюзам

Па яго словах, якія перадае interfax.by, Брусэль зацікаўлены ў добрых адносінах Кіева з Масквой. Чыноўнік адзначыў, што супрацоўніцтва Украіны з Мытным саюзам можа быць настолькі шырокім, наколькі гэта не супярэчыць ужо парафіраванай Дамове пра асацыяцыю Украіны з ЕС.

Кажучы пра Мытны саюз, Фюле звярнуў увагу на тое, што уваход у гэтую супольнасць адбірае ў дзяржавы суверэнітэт у сферы замежнагандлёвай палітыкі. Еўрасаюз не можа ўступіць у адносіны з Украінай, ведаючы, што рашэнне прымаецца кімсьці ў іншым месцы, адзначае еўракамісар.

Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі