Чэмпіянат Беларусі — 39-ы ў свеце сярод першынстваў па футболе

Яго штогод з 1991 года вызначаюць футбольныя эксперты, паведамляе сайт IFFHS.

Першую тройку складаюць футбольныя спаборніцтвы Іспаніі, Бразіліі ды Нямеччыны. У топ-дзясятку таксама ўвайшлі Італія, Англія, Аргенціна, Францыя, Галандыя, Парагвай і Чылі.

З нашых суседзяў найвышэйшы рэйтынг мае Украіна  у яе 11-е месца. Расія апынулася на 19-м, Латвія — на 46-м, Польшча — на 51-м, Літва — на 53-м.

Фота — football-video.ru