БЮТ: ЕС і ЗША абмяркоўваюць санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў

Немыра паведаміў, што на адпаведных узроўнях у Еўрасаюзе і ў ЗША абмяркоўваецца магчымасць персанальных санкцый у адносінах да асоб, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу экс-прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка, уключна з членамі сям'і прадстаўнікамі ўкраінскай улады.

Разам з тым намеснік асуджанай Цімашэнкі не паведаміў, адкуль валодае такой інфармацыяй.

Нагадаем, што ўчора быў адменены запланаваны на чацьвер візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Брусэль. Неафіцыйнай прычынай гэтага называюць прысуд Юліі Цімашэнцы. На мінулым тыдні Пячорскі суд Кіева асудзіў яе на сем гадоў пазбаўлення волі. Захад назваў прысуд палітычна матываваным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі