Брэстаўчане закупляюцца таннымі касцюмамі ў рытуальных крамах

Пра гэта распавяла прадавачка адной з рытуальных крамаў Галіна.


Галіна: "Труны ў мяне — самая танная за 165 тысяч. Вянкі — гэта стары завоз, а новыя ўжо па новых коштах. Прыходзяць і кажуць: а колькі пахаванне будзе каштаваць? У нас ляжачая мама… Помнікі замаўляюць поўнасцю. Грошы ўкласці кудысьці трэба. Кажуць, зноў дзяржава нас падманула, мы як у савецкі час не маглі помнік зрабіць, прапалі грошы. Дык цяпер наперад замаўляюць і… у сарайчык".


Жанчыны паклалі вока на недарагія рытуальныя касцюмы. Бяруць іх прымерыць і, спароўшы этыкетку, купляюць жывым мужам. Гэта двойчы выгаднае ўкладанне грошай, лічыць Галіна. Касцюмы танныя (бо не абкладаюцца падаткам на дададзеную вартасць), і грошы не прапалі.

Ajnf — ritual-memory.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі