Беларусь паднялася на 20-е месца ў футбольным еўракубкавым рэйтынгу

Цяперашні рэйтынг Беларусі 20,875 і 20-е месца — рэкордныя для нашай краіны. У параўнанні з мінулым годам удалося падняцца на тры радкі.

За апошнія пяць гадоў беларускія клубы набралі ў еўракубках 79,5 балаў. На БАТЭ прыпадае 57,5 ачкоў (72,3%), на мінскае "Дынама" — 5.

"Прессбол" адзначае, што цяперашні рэйтынг нашай краіны паўплывае на лёсаванне еўракубкаў 2014/2015 гадоў. А бліжэйшым летам прадстаўніцтва беларускіх клубаў будзе вызначацца па мінулагодніх паказчыках.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі