Архітэктар вакзала: З аднаго боку — кітайцы, з іншага — “Газпрам"

120410 Martin Vokzal.mp3

“Да нас з аднаго боку кітайцы, з іншага “Газпрам” на ласыя кавалкі. Падобнага вакзалу няма, бо іх звычайна будуюць на роўных пляцоўках. Гэта мой удалы праект, і яшчэ  не было чалавека, які б сказаў, што вакзал недарэчны”, — расказвае Еўрарадыё пра “Маскоўскі аўтавакзал” архітэктар праекта Мікалай Навумаў.

На вакзале ён звычайна бывае, калі прымае гасцей. Тыя просяць паказаць…

“Калі прыязджаюць сябры, просяць, каб паказаў. Усім падабаецца”, — кажа Мікалай Навумаў.

У Мінгарвыканкама з’явілася ідэя, знесці “Маскоўскі”, тэрыторыю аддаць расійскаму “Газпраму”. Пакуль канчаткова не вырашылі, Мікалай збіраецца паўплываць на архітэктараў горада, каб не чапалі “Маскоўскі”. Будзе размаўляць.

Канструктар вакзала ўзгадвае, што падчас будаўніцтва праект аўтавакзала то даражэў, то таннеў. Але ў выніку “Маскоўскі” адбудавалі па-дарагому!

“З грашыма было худа, таму былі ўказанні: зняць архітэктурныя лішкі. Нешта давялося спрасціць. Потым прыйшла іншая каманда: палепшыць і давесці ўсё да міжнародных стандартаў. Тады там паставілі лепшыя матэрыялы, з’явілася пано, ліхтар”, — расказвае Еўрарадыё канструктар Юры Рушаў.

Галоўны канструктар “Маскоўскага” — Леанід Ваўчэцкі — пайшоў з жыцця 5 гадоў таму. Яго ўдава — Маргарыта Мікалаеўна кажа, што знос “Маскоўскага” быў бы для мужа трагедыяй.

“Вельмі шкада будзе. Для яго была б трагедыя. Ён вельмі ганарыўся гэтым вакзалам”, — расказвае Маргарыта Мікалаеўна.


Як даведалася Еўрарадыё, Ваўчэцкі ўдзельнічаў таксама ў будаўніцтве аэрапорта, чыгуначнага вакзала і выставачнага комплексу па праспекце Пераможцаў.

А стваральнікам аўтавакзала нават далі… Дзяржаўную прэмію! Галоўнаму архітэктару - каля 2,5 тысяч долараў.

“Гэта былі вялікія грошы для мяне. Асаблівых нейкіх пакупак не рабіў, але яны мне спатрэбіліся”, — кажа Мікалай Навумаў.

Вакзал мае іншыя ўзнагароды: прэмія Міністэрства архітэктуры БССР, дыпломы на міжнародных конкурсах і срэбны дыплом на конкурсе ў Маскве. На сёння “Маскоўскі” абслугоўвае прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя рэйсы.

Вакзал мае іншыя ўзнагароды: прэмія Міністэрства архітэктуры БССР, дыпломы на міжнародных конкурсах і срэбны дыплом на конкурсе ў Маскве. На сёння “Маскоўскі” абслугоўвае прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя рэйсы. Ён разлічаны на 15 тысяч чалавек за суткі. Праектаваць яго пачалі ў 1986 годзе. Потым будаўніцтва перарывалася, спынялася. Будоўля пачалася толькі ў 90-ых. А адкрылі вакзал у жніўні 1999 года.

 

Фота: panoramio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі