Аднаму з удзельнікаў пінскай бойкі пагражае да 15 гадоў турмы

Тры чалавекі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Усе яны былі шпіталізаваныя, нагадвае БЕЛТА. Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі трох удзельнікаў бойкі. Следчы камітэт пачаў справу за асабліва злоснае хуліганства.

Адзін з пацярпелых, 43-гадовы мужчына, памёр ад атрыманых траўмаў 15 студзеня. Таму Следчы камітэт пачаў на аднаго з удзельнікаў бойкі другую крымінальную справу — за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Падазраваным праходзіць 25-гадовы пінчук, які не мае судзімасцяў. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Фота з месца падзеяў — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі