Вы тут

РБК: Пуцін даручыў прапрацаваць пытанне збліжэння законаў Беларусі і Расіі

pixabay.com

Уладзімір Пуцін даручыў прапрацаваць пытанне сінхранізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі ў розных сферах, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу, блізкую да расійскага ўраду. Выконваць даручэнне будуць федэральныя органы выканаўчай улады. Кожнае міністэрства ці ведамства, якое яго атрымала, да 1 студзеня 2020 года мусіць падрыхтаваць прапановы па сваім накірунку. Мінфін Расіі ўжо працуе над пытаннем гарманізацыі падатковых сістэм (прадугледжваецца стварэнне адзінага Падатковага кодэксу).

Даручэнне Пуціна было дадзена ў рамках праграмы інтэграцыі Беларусі і Расіі. Як вядома, да пачатку снежня 2019-га мусіць быць падрыхтаваны для Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пакет дакументаў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі. У верасні гэтую праграму ўзгаднілі прэм'ер-міністры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў. Румас заявіў, што ў згаданым дакуменце няма пытанняў палітычнага характару. Але ў працэсе перамоваў былі прапановы з Масквы, якія абсалютна былі непрымальныя для Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.