"Раўбічы" ў 2025 годзе могуць прыняць чэмпіянат свету па біятлоне

"Раўбічы" ў 2025 годзе могуць прыняць чэмпіянат свету па біятлоне

"Раўбічы" ў 2025 годзе могуць прыняць чэмпіянат свету па біятлоне. "З вельмі вялікай доляй верагоднасці", — заявілі кіраўнікі Міжнароднага саюза біятланістаў падчас візіту ў Беларусь. Пра гэта sb.by распавёў намеснік дырэктара спарткомплекса Леанід Карась. Паводле яго слоў, таксама было паведамлена, што ў 2022 годзе ў "Раўбічах" пройдзе этап Кубка свету па біятлоне.

Як вядома, нядаўна ў спарткомплексе пад Мінскам прайшоў чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Ужо ў бліжэйшы час у "Раўбічах" адбудуцца сур'ёзныя змены — пройдзе рамонт будынкаў, з'явяцца пляцоўкі для захоўвання снегу.

"Раўбічы" ў 2025 годзе могуць прыняць чэмпіянат свету па біятлоне
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі