Ратавальнікі лакалізавалі пажар у Чарнобыльскай зоне на мяжы з Беларуссю

Украінскія ратавальнікі лакалізавалі пажар у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС паблізу мяжы з Беларуссю, перадае ТАСС.

Па словах ратавальнікаў, яны змагаюцца з двума ачагамі ўзгарання на агульнай плошчы 7 га. Агонь тушаць 91 чалавек і 22 адзінкі тэхнікі.

Пажар у Чарнобыльскай пушчы паміж былымі вёскамі Буда Варовічы і Каўшылаўка ўзнік 9 жніўня. Там загарэлася сухая трава і лясны подсціл на агульнай плошчы каля 32 га. Лакалізаваць пажар удалося 14 жніўня.

Перад гэтым буйны пажар у зоне адчужэння ўзнік 29 чэрвеня, калі загарэлася сухая трава і чарот. Тады агонь асобнымі ачагамі распаўсюдзіўся на плошчы каля 130 га.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі