Вы тут

Рассельгаснагляд вінаваціць дзве беларускія фірмы ў фальшывым транзіце

Рассельгаснагляд / platon.asia

Рассельгаснагляд заяўляе, што злавіў дзве беларускія фірмы на схемах фальшывага транзіту. Гаворка ідзе пра пастаўкі з Беларусі праз Расію ў Казахстан і Кыргызстан. 

Маніторынг Рассельгаснагляду выявіў, што беларускія фірмы ТАА "Рэсурс-2020" і ТАА "КРТЛМЯС" займаліся незаконнымі пастаўкамі беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Прадукцыя нібыта ішла ў Казахстан і Кыргызстан, але да гэтых краін не даходзіла.

У сувязі з гэтым з 28 снежня пастаўкі з гэтых фірмаў праз Расію ў Арменію, Казахстан і Кыргызстан будуць прапускаць толькі пасля пацвярджэння дзяржаўных ветслужбаў гэтых краін, што яны намераныя прыняць названую прадукцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.