Рассельгаснагляд праверыць беларускіх вытворцаў памідораў, яблыкаў і грыбоў

Рассельгаснагляд праверыць беларускіх вытворцаў памідораў, яблыкаў і грыбоў

16 кастрычніка ў Беларусь прыеждзе інспекцыя Рассельгаснагляду. У расійскага ведамства ўзніклі пытанні наконт паставак з Беларусі прадукцыі расліннага паходжання — памідораў, яблыкаў і грыбоў шампіньёнаў. 

Расіяне хочуць праверыць, ці не пастаўляюць ім прадукцыю, якая трапляе пад харчовае эмбарга, паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду. Іначай кажучы, ці не займаюцца беларускія прадпрыемствы рээкспартам прадукцыі. 
 
У Мінскай вобласці правераць наступныя прадпрыемствы: АСП "Цяплічная гаспадарка ААТ "ДОРОРС", ААТ "УК холдынгу Агракамбінат "Мачулішчы", КСУП "Мінская гароднінная фабрыка", Мінскае РУП Агракамбінат "Ждановічы", УП "Мінскі парнікова-цяплічны камбінат", ААТ "Азярыцкі Агра". У Віцебскай вобласці інспекцыя наведае ААТ "Рудакова", У Магілёўскай — ААТ "Фірма Кадзіна", СВК "Рассвет імя К.П. Арлоўскага", у Гомельскай — КСУП "Цяплічнае", КСУП "Брылёва", У Гродзенскай — РУАП "Гродзенская гароднінная фабрыка", СУП "АзотСэрвіс", на Брэстчыне — ФХ "Альшаны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі