Рассельгаснагляд можа забараніць пастаўкі ялавічыны з Магілёўшчыны

Рассельгаснагляд можа забараніць пастаўкі ялавічыны з Магілёўшчыны

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях папросіць абмежаваць пастаўкі ялавічыны з Магілёўскай вобласці Беларусі, перадае milknews.ru са спасылкай на ТАСС.

Прычынай ва ўпраўленні называюць неаднаразова выяўленыя выпадкі, калі з Магілёўшчыны везлі ўкраінскую ялавічыну пад выглядам беларускай. Між тым, такія пастаўкі ўкраінскай прадукцыі ў Расію забароненыя. 

Прадстаўніца ўпраўлення Святлана Земчанкава распавяла, што 18 сакавіка ў Бранскай вобласці выявілі больш за 34 тоны ялавічыны, якая, паводле дакументаў, паходзіла з Магілёўскай вобласці. Але падчас агляду расійскія спецыялісты выявілі сляды зрэзаў ветэрынарных клеймаў. Па іх словах, гэта сведчыць пра відавочны намер схаваць паходжанне мясной сыравіны. "Пры гэтым імпарт украінскай ялавічыны ў Беларусь, у тым ліку ў Магілёўскую вобласць, ажыццяўляецца на досыць высокім узроўні, што выклікала пытанні аб сапраўдным паходжанні мяса", — кажа Земчанкава.

Падобны ж выпадак здарыўся 19 сакавіка пад Смаленскам. Там мытня спынілі аўтамабіль з 16 тонамі ялавічыны. Паводле дакументаў, мяса было вырабленае на магілёўскім прадпрыемстве, але ветэрынарныя клеймы таксама былі зрэзаныя.

На пачатку лютага Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці. Прычынай стала падазрэннеў ў пастаўках украінскай прадукцыі. Пасля гэтага, паведаміла Земчанкава, на 30% вырас увоз мяса з Магілёўскай вобласці. Пры гэтым за той жа перыяд амаль 30% магілёўскай ялавічыны было забракавана расійскімі кантралёрамі з-за зрэзаных клеймаў, мікрабіялагічных паказчыкаў і з іншых прычынаў.

Рассельгаснагляд мяркуе, што ў 2016 годзе Беларусь рээкспартавала ў Расію не менш за 15 тысяч тон украінскай ялавічыны. Адным з прыкметаў рээкспарту расіяне называюць зрэзы ветэрынарных клеймаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі