Рассельгаснагляд хоча абмежаваць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд хоча абмежаваць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд прапануе ўвесці квоты на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі.

Пра гэта, як перадае "Інтэрфакс", заявіў намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў на парламенцкіх слуханнях у аўторак у Маскве. На яго думку, з беларускім бокам трэба дамаўляцца пра квоты альбо пра адзіны ўзровень дзяржпадтрымкі малочнай галіны.

Уласаў мяркуе, што беларуская прадукцыя на расійскім рынку, а таксама фальсіфікаваная прадукцыі і непрыняцце жорсткіх мер пагражаюць расійскай малочнай жывёлагадоўлія. "У нас ніколі не будзе нармальнага малака, калі гэтыя праблемы не будуць вырашаныя", — падкрэсліў чыноўнік.

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Джамбулат Хатуаў падтрымаў гэтую прапанову. па яго словах абмежаванні на ўвоз малочнай прадукцыі неналежных пастаўшчыкоў былі справядлівыя.

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд абмяжоўвае пастаўкі малочнай прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў, бо там выяўленыя парушэнні тэхрэгламенту па малацэ. У прыватнасці, расійскія спецыялісты заяўляюць пра заніжанае ўтрыманне тлушчу. Таксама расіяне заяўляюць, што частка беларускай малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў РФ, зробленая з малака невядомага паходжання. Такія высновы спецыялісты Рассельгаснагляду зрабілі на аснове звестак афіцыйнай беларускай статыстыкі.

таксама расійскі бок заяўляе, што беларускія вытворцы прадаюць сваю прадукцыю па ніжэйшых цэнах, чым расіяне, бо маюць дзяржаўную падтрымку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі