Рассельгаснагляд часова забараніў пастаўкі з Салігорскай птушкафабрыкі

Рассельгаснагляд часова забараніў увоз у Расію прадукцыі Салігорскай птушкафабрыкі. Як паведамляецца на сайце ведамства, 24 траўня ў мясе птушкі з гэтай птушкафабрыкі былі паўторна выяўленыя сальманэлы.

Акрамя таго, прадукцыя пяці беларускіх прадпрыемстваў трапіла пад рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю. У прадукцыі Кобрынскай птушкафабрыкі і Слонімскага мяскамбіната былі выяўленыя лістэрыі. У сырах Валожынскага філіялу Маладзечанскага малочнага камбіната праверка выявіла кансервант Ннатаміцын. У сухой малочнай сыроватцы, выпушчанай цэхам "Скідаль" ААТ "Малочны свет" былі выяўленыя рэшткі лінкоміцыну, а ў сухім абястлушчаным малацэ Слуцкага сыраробнага камбіната знайшлі рэшткі энрафлаксацыну і цілазіну.