Што такое расклад хвароб? Каго ў Беларусі не бяруць у войска па здароўі

Восеньскі прызыў у Беларусі / bobrlife.by
Восеньскі прызыў у Беларусі / bobrlife.by

Восеньскі прызыў паступова падыходзіць да канца, але, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, цяпер ад гэтага ўсім хлопцам, маладзейшым за 27 гадоў, не становіцца спакайней. На фоне мабілізацыі ў Расіі з'яўляюцца чуткі пра такія падзеі і ў Беларусі — пакуль не пацверджаныя. Ключавое пытанне, якое з'яўляецца шмат у каго: з якімі хваробамі не возьмуць у войска?

Гэта рэгулюе так званы "расклад хвароб". Прычым датычыцца ён і тэрміновай службы, і прафесійнай — усіх магчымых аспектаў.

Афіцыйна гэта называецца так: пастанова Мінздароўя і Мінабароны "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам". Дакумент перыядычна правяць — і, вядома ж, скарачаюць колькасць хвароб, з якімі можна атрымаць "непрыгодны".

Кожнае захворванне распісана па трох графах: у першай — пры прыпісцы да ваенкаматаў і прызыве на тэрміновую службу, у другой — тыя, хто праходзіць тэрміновую службу, у трэцяй — кантрактнікі і афіцэры, якія праходзяць службу па прызыве.

Расписание болезней в Беларуси — 2024

"Расписание болезней" 

Тое, што больш за ўсё цікавіць прызыўнікоў, — скарачэнні. Так, "НПВ" — гэта калі непрыгодны і здымаюць з воінскага ўліку. "НПМ" — непрыгодны ў мірны час. "ЧН" — часова непрыгодны, а "ПА" — прыгодны абмежавана. Ёсць і некалькі іншых, аднак яны датычацца досыць невялікага ліку людзей.

"Расклад хвароб"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі