Распачата каля тысячы спраў аб "дыскрэдытацыі ўзброеных сіл РФ"

У Расіі пасля пачатку вайны распачата каля тысячы крымінальных спраў аб "дыскрэдытацыі ўзброеных сіл РФ", паведамляюць праваабаронцы. Але даныя могуць быць няпоўныя. У адным выпадку падставай для справы стала бясплатная раздача кнігі Джорджа Оруэла "1984". Раман-антыўтопію распаўсюджваў у Іванаве Дзмітрый Сілін, пакуль не з'явілася паліцыя.

Таксама ў РФ распачата 26 крымінальных спраў аб "ваенных фэйках". Тут маецца на ўвазе распаўсюд любой інфармацыі пра вайну ва Украіне, якая супярэчыць афіцыйнай у Расіі.

Гэтыя новаўвядзенні былі ўхвалены расійскім парламентам у пачатку сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.