Раскрадальнікаў з маторнага завода асудзілі на тэрміны ад 3 да 9,5 года

Сёння, 31 ліпеня, у судзе Партызанскага раёна Мінска быў абвешчаны прыгавор у дачыненні да групы грамадзян, якія абвінавачваліся ў раскраданні прадукцыі Мінскага маторнага завода. Яны асуджаныя да розных тэрмінаў зняволення. Групу затрымалі міліцыянты 20 студзеня на тэрыторыі прадпрыемства "Мінскі маторны завод" у момант крадзяжу 120 масляных картэраў да рухавікоў на агульную суму каля 30,5 мільёнаў рублёў.

Большасць затрыманых з'яўляліся работнікамі ММЗ. Падчас папярэдняга расследавання высветлілася, што такія злачынствы мелі месца і раней.

Па гэтых фактах былі распачаты крымінальныя справы па артыкуле “крадзеж”. 13 удзельнікаў групы асуджаны да пазбаўлення волі на тэрміны ад 3 да 9,5 года з канфіскацыяй маёмасці, адзін — да пяці гадоў абмежавання волі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі