Расійская турыстка скокнула на рэйкі мінскага метро: даставала мабільнік

Жанчына 1959 году нараджэння, якая прыехала ў Мінск з Карэліі (Расія) ураніла на рэйкі мабільны тэлефон. Каб забраць сваю рэч, яна скокнула з платформы, забрала сотавы і нават здолела выбрацца назад. Адчайная жанчына не пацярпела, затрымкі ў руху цягнікоў не было, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага метрапалітэну.

Але ж супрацоўнікі падземкі нагадваюць, што такія “гераічныя” ўчынкі небяспечныя і не заўсёды заканчваюцца ўдала. “Не трэба рызыкаваць з-за тэлефона. У дзяжурнага па станцыі ёсць спецыяльны інструмент. Трэба проста звярнуцца да супрацоўнікаў метро, і вам усё дастануць”, — запэўнілі ў прэс-службе метро.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі