Расійская мытня заклікае "стучаць" на кантрабандыстаў беларускіх крэветак

Расійская мытня заклікае "стучаць" на кантрабандыстаў беларускіх крэветак

На афіцыйным сайце Федэральнай мытнай службы Расіі (ФМС) з'явіўся банер, які прапануе паскардзіцца на выяўленыя прадукты харчавання, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю Расіі.

Як вядома, са жніўня 2014 года Расія ўвяла так званае харчовае эмбарга на пастаўкі прадукцыі з шэрагу краінаў свету. Гэта быў адказ на санкцыі супраць Расіі за захоп Крыма. Пасля гэтага "санкцыйнае харчаванне" ў Расію сталі вазіць пераважна праз Беларусь. Вынікам сталі жарты пра беларускіх крэветак. 

Цяпер кожны ахвочы можа адправіць электронны ліст у раздзел "Выяўленне санкцыйных тавараў" на афіцыйным сайце ФМС, піша сайт "Магілёўскі рэгіён". На электронную пошту [email protected] грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць накіроўваць звесткі пра санкцыйныя тавары, выяўленыя ў продажы. 

Адправіць скаргу можа жыхар любога рэгіёну Расіі. Тэарэтычна, такую ж скаргу могуць даслаць і беларускія грамадзяне, якія жывуць у памежжы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі