Расійскага шахматыста дыскваліфікавалі за падтрымку агрэсіі РФ

Расійскага гросмайстра Сяргея Каракіна дыскваліфікавалі на паўгода за падтрымку агрэсіі РФ супраць Украіны і "нанясенне шкоды рэпутацыі шахмат". Такое рашэнне прыняла камісія па этыцы Міжнароднай шахматнай федэрацыі. Яно пачало дзейнічаць 21 сакавіка. Расіянін не зможа ўдзельнічаць у любых рэйтынгавых шахматных турнірах федэрацыі.

Раней Міжнародная шахматная федэрацыя пазбавіла шахматыстаў з Беларусі і Расіі права ўдзельнічаць у турнірах пад нацыянальнымі сцягамі. Каракін тады заявіў, што гэта "спартыўнае злачынства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.