Расійскага мільярдэра Сулеймана Керымава выпусцілі пад заклад у 5 мільёнаў еўра

Расійскага мільярдэра Сулеймана Керымава выпусцілі пад заклад у 5 мільёнаў еўра

Французскі суд не стаў арыштоўваць расійскага сенатара і мільярдэра Сулеймана Керымава. Яго выпусцілі на волю пад заклад у 5 млн еўра, піша "Новая газета"

Керымава абавязалі здаць расійскі пашпарт, заставацца ў Францыі да канца расследавання і з'яўляцца ў паліцыю кожны тыдзень. Таксама яму забаранілі кантактаваць з некаторымі асобамі, імёны якіх не агалошваюцца.

Як паведамлялася раней, расіяніна затрымалі ў Ніцы 20 лістапада і абвінавацілі ў адмыванні грошай, схаваных пры нявыплаце падаткаў. Паводле французскіх СМІ, Керымаў мог купляць вілы праз падстаўныя фірмы і не плаціць грошы ў казну Францыі. Таксама ў СМІ паведамляецца, быццам акрамя Керымава затрымалі яшчэ некалькіх чалавек, якія могуць быць датычныя да справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі