Расіянку, якая напісала пра Лукашэнку і "авіяпірацтва", дэпартавалі з Беларусі

Расіянку, якая напісала пра Лукашэнку і "авіяпірацтва", дэпартавалі з Беларусі

Грамадзянку Расіі Ірыну Вікхольм дэпартавалі з Беларусі на радзіму. Уезд у РБ забаранілі на 10 гадоў, паведамляюць праваабаронцы. Яна цалкам адбыла свой тэрмін зняволення ў нашай краіне і выйшла на волю.

23 траўня 2021-га Вікхольм са свайго мабільнага тэлефона размясціла ў Twitter фота Аляксандра Лукашэнкі і пост пра тое, што ён здзейсніў "акт тэрарызму і авіяпірацтва". Так яна адрэагавала на прымусовую пасадку ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі