Вы тут

Расіянку асудзілі на 1,5 года калоніі за твіт пра Лукашэнку

Ірына Вікхольм / irina.wickholm / Facebook

20 верасня суд у Брэсце прысудзіў паўтара года калоніі агульнага рэжыму расіянцы Ірыне Вікхольм, абвінавачанай у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Нагодай для крымінальнай справы стаў твіт Ірыны Вікхольм ад 23 траўня. Жанчына перадрукавала матэрыял з рускай службы Бі-Бі-Сі пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч. Пры гэтым расіянка дала тэксту свой загаловак, у якім абвінаваціла Аляксандра Лукашэнку ў авіяпірацтве. 

Затрымалі жанчыну 28 траўня, калі яна прыйшла на гутарку ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі. У арандаванай ёй кватэры адбыўся ператрус, міліцыянты забралі ноўтбук. Спярша Вікхольм сядзела ў ІЧУ, а з 1 чэрвеня па 5 жніўня — у Брэсцкім СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.