Расіяне прыехалі ў Беларусь з Польшчы з шаблямі і корцікам (фота, відэа)

Расіяне прыехалі ў Беларусь з Польшчы з шаблямі і корцікам (фота, відэа)

Расіяне прыехалі ў Беларусь з Польшчы з шаблямі і корцікам. Дзве спробы незаконнага іх увозу былі зафіксаваныя ў пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Спачатку ў аўтамабілі Ford мытнікі знайшлі дзве шаблі, вырабленыя ў Расіі больш за сто гадоў таму. Пасля вырашылі праверыць Mercedes і не памыліліся — быў знойдзены савецкі корцік, выраблены больш за 30 гадоў таму. Дазволу на правоз гэтых рэчаў праз мяжу замежнікі не мелі. Эксперты высвятляюць, ці з'яўляюцца шаблі і корцік халоднай зброяй, інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі