Раманчук: Не варта няякасную нафту пераводзіць у палітычны канфлікт

Раманчук: Не варта няякасную нафту пераводзіць у палітычны канфлікт

Прымаць расійскую нафту па нафтаправодзе “Дружба” ўжо адмовіліся Германія, Чэхія, Польшча, Славенія і Украіна. Прычына ў дрэннай якасці расійскай нафты. З-за якой панесла ўжо немалыя страты і наша краіна. Так, абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і “Нафтан” – паведамілі аб пашкоджанні абсталявання праз няякасную нафту і амаль на 50% скарацілі аб’ёмы нафтаперапрацоўкі. Апроч таго, Беларусь вымушаная была спыніць экспарт нафтапрадуктаў, што таксама прывяло да фінансавых страт.

Здарылася ўсё гэта на фоне агульнага пагаршэння беларуска-расійскіх адносін, скандальных заяў расійскага пасла Міхаіла Бабіча і размоў пра небяспеку “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі”, на якой настойвае Масква.

Пра тое, што насамрэч стаіць за пастаўкамі няякаснай расійскай нафты, якія эканамічныя і палітычныя страты прынясе гэта сітуацыі як Беларусі, так і Расіі, гаворым з эканамістам Яраславам Раманчуком.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі