Вы тут

Рабочыя адмаўляліся ад медагляду, бо баяліся, што знойдуць хваробы і звольняць

З архіву Bymedia.net

На прадпрыемствах у Слуцку частка мужчын адмовілася ад медыцынскага агляду, інфармуе сайт kurjer.info. Для медыкаў гэта стала нечаканасцю, яны спачатку не разумелі прычын. Зімой брыгады медыцынскіх работнікаў аб'язджалі асноўныя гарадскія прадпрыемствы. Рабочым не трэба было хадзіць у паліклініку, каб праверыць стан здароўя, бо лекары прыехалі самі.   

"Потым высветлілася прычына, — гаворыць лекар Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Блашанкова. — Народ вырашыў, што прыехалі медыкі сартаваць хворых і здаровых, а хворых будуць звальняць".

Адкуль з'явіліся такія чуткі, невядома. Медыкі тлумачылі людзям, што насамрэч мэта аглядаў — ранняе выяўленне захворванняў.