Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін актывізуюць працу па лініі Мінабароны і падаткавікоў

Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін актывізуюць працу па лініі Мінабароны і падаткавікоў

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы дамовіліся актывізаваць працу па лініі Мінабароны, а таксама падатковых і эканамічных ведамстваў. Пра гэта журналістам расказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у Сочы 22 лютага, а 23-га яны пагаварылі па тэлефоне.

"Сустрэча была вельмі карыснай, своечасовай, канструктыўнай і адкрытай. Вядома, галоўным чынам гаварылі аб пашырэнні і ўдасканаленні ўзаемадзеяння па лініі эканамічных ведамстваў", — перадае ТАСС словы Пяскова. Ён патлумачыў, што праз пандэмію каранавіруса адбыўся спад эканамічных адносінаў, таму было вырашана прыкласці намаганні ў гэтай сферы. 

Наконт продажу беларускіх прадпрыемстваў расійскім уласнікам, Пяскоў заявіў: "Сумеснае інвестыцыйнае супрацоўніцтва — гэта тое, што фігуруе на парадку дня пастаянна". Пры гэтым ён дадаў, што канкрэтныя прадпрыемствы і спісы не абмяркоўваліся, бо "гэта ўсё пытанне эканамічнай мэтазгоднасці і выгаднай эканамічнай прапановы".

Другая лінія супрацы — падатковыя ведамствы. Па словах Пяскова, памікансультацыі пройдуць паміж гэтымі ведамствамі дзвюх краін і паміж кіраўнікамі ўрадаў.

Трэцяя лінія супрацы — каардынацыя намаганняў сілавых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў абароны. "Таксама досыць хутка ўжо адбудуцца кансультацыі паміж гэтымі ведамствамі, міністры абароны будуць мець зносіны", — пракаментаваў Пяскоў.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка ўжо раскрытыкаваў Лукашэнку за непразрыстасць перамоваў з Пуціным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі