Вы тут

Пяць секунд на рашэнне: камандуючы ВПС Ірана пра тое, як збілі ўкраінскі самалёт

СПА Ірана / topwar.ru

Корпус стражаў ісламскай рэвалюцыі ўзяў на сябе поўную адказнасць за інцыдэнт з украінскім пасажырскім самалётам.

"Мы прызнаем ўсю адказнасць і гатовыя прытрымлівацца любым распараджэнням, якія прымуць ўлады", — заявіў камандуючы ВПС стражаў ісламскай рэвалюцыі Амір Алі Хаджызаде. Яго словы перадае дзяржаўнае іранскае агенцтва IRNA.

Па словах камандуючага ВПС — сістэма СПА Ірана апазнала ўкраінскі самалёт як крылатую ракету, а сувязь у гэты момант была няспраўная:

"Альбо спрацавала сістэма перашкод, альбо сетка была занятая. Аператар сістэмы СПА не змог звязацца з камандаваннем. У яго было пяць секунд, каб самастойна прыняць рашэнне. На жаль, ён прыняў няправільнае рашэнне і запусціў ракету".

Хаджызаде распавёў, што пасля нанясення удараў па ЗША, войскі СПА былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. Ён лічыць, што ўлады павінны былі забараніць на час палёты грамадзянскіх самалётаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву іранскіх уладаў у сябе ў фэйсбуку:

"Мы чакаем ад Ірана запэўненняў у гатоўнасці да поўнага і адкрытага расследавання, прыцягненню вінаватых да адказнасці, вяртанню целаў загінулых, выплат кампенсацый, афіцыйных выбачэнняў, — паведаміў украінскі прэзідэнт. — Спадзяемся, што расследаванне ў далейшым будзе адбывацца без штучных затрымак і перашкод. Нашы 45 спецыялістаў павінны атрымаць поўны доступ і ўзаемадзеянне для ўстанаўлення справядлівасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.