Пункт пропуску "Прывалка" адкрыўся ў абноўленым выглядзе (фота)

Адкрыццё пункта пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы адбылося 15 кастрычніка. Ужо з 8-й раніцы на мяжы пачаўся рух. З-за наяўнасці васьмі палос "Прывалкі" цяпер будуць прапускаць адначасова да тысячы аўтамабіляў у суткі.



Для пешаходаў адкрылася спецыяльная паласа са знакамі, па якой можна прайсці афармленне. Таксама на абноўленым пункце пропуску з'явілася абноўленая сістэма светлафорнага рэгулявання руху, відэаназіранне, аўдыёсістэма, сістэма моўных абвестак і распазнавання нумарных знакаў.



У новым будынку пабудаваны модулі вагагабарытнага кантролю, афармлення транспартных сродкаў і пляцоўкі для стаянкі.



"Прывалка" —  трэці пункт пропуску ў зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні, дзе адбылася рэканструкцыя. У 2007 годзе былі абноўленыя "Брузгі" і "Бераставіца".


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі