Пуцін зрабіў "гвардзейскай" брыгаду, якую Кіеў падазрае ў злачынствах у Бучы

Уладзімір Пуцін зрабіў "гвардзейскай" 64-ю асобную мотастралковую брыгаду, якую ўкраінцы падазраюць у злачынствах у Бучы пад Кіевам. Расійскі прэзідэнт у падпісаным указе адзначыў "масавы гераізм і адвагу, стойкасць і мужнасць" вайскоўцаў, якія "абаранялі Айчыну і дзяржаўныя інтарэсы".

64-я расійская брыгада ёсць у складзеным уладамі Украіны спісе расійскіх падраздзяленняў, якія знаходзіліся ў Бучы падчас яе акупацыі і маглі ўдзельнічаць у забойствах мірных жыхароў.

Пра трагедыю ў Бучы ўжо ведаюць ва ўсім свеце. Расійскія ўлады адмаўляюць дачыненне сваіх вайскоўцаў да забойстваў мірных жыхароў. Аднак украінскі бок зафіксаваў сведчанні пра злачынствы, правёў эксгумацыю брацкіх і адзіночных магіл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.