Пуцін заявіў, што Беларусь і Расію падштурхоўваюць паскорыць аб'яднанне

Уладзімір Пуцін выказаўся наконт паскарэння інтэграцыі Беларусі і Расіі. У пятніцу ён выступіў з відэазваротам да ўдзельнікаў IX Форума рэгіёнаў РБ і РФ, які праходзіць у Гродне. "Беспрэцэдэнтны палітычны і санкцыйны ціск з боку так званага калектыўнага Захаду падштурхоўвае нас да таго, каб паскорыць аб'яднальныя працэсы, цытуе словы Пуціна яго прэс-служба. — Бо разам прасцей мінімізаваць шкоду ад прымаемых незаконных санкцый, лягчэй асвойваць выпуск запатрабаванай прадукцыі, напрацоўваць новыя кампетэнцыі і пашыраць супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі".

Аляксандр Лукашэнка ў сваім відэазвароце заявіў, што краіны постсавецкай прасторы "павінны быць шчыра зацікаўлены ў збліжэнні" з саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі, "калі, канешне, яны хочуць захаваць свой суверэнітэт і незалежнасць". Атрымліваецца, што на словах Лукашэнка не бачыць ніякай пагрозы з боку Расіі. Напярэдадні ён гаварыў, што не трэба крычаць, што "тут Пуцін захапіў Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.