Вы тут

Пуцін: у маім найбліжэйшым атачэнні дзясяткі чалавек захварэлі на каранавірус

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

У атачэнні Уладзіміра Пуціна некалькі дзясяткаў чалавек захварэлі на COVID-19. З гэтай прычыны ён не паляцеў асабіста на саміт АДКБ у Душанбэ.

Пуцін звярнуўся да ўдзельнікаў саміту праз відэасувязь.

"Вы ведаеце, што, на жаль, вымушаны быў у апошні момант адмяніць свой візіт у Душанбэ. Мне вельмі шкада, але гэта звязана з тым, што ў найбліжэйшым атачэнні, як вы ведаеце, выяўленыя выпадкі захворвання каронавірусам, і гэта не адзін, не два — некалькі дзясяткаў чалавек. І цяпер даводзіцца цягам некалькіх дзён выконваць рэжым самаізаляцыі", — цытуе прэс-служба Крамля словы Пуціна. 

14 верасня яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскі кіраўнік сыходзіць на самаізаляцыю. Пасля выяўлення хворых на каранавірус у яго атачэнні Пуцін здаў тэст. Па словах Пяскова, сам Пуцін абсалютна здаровы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.