Пуцін сказаў генсакратару ААН, што вайну пачаў у адпаведнасці з статутам ААН

26 красавіка ў Маскве Уладзімір Пуцін сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Пуцін заявіў, быццам Расія пачала вайну ва Украіне адпаведнасці з статутам ААН. Разню ў Бучы ён назваў парвакацыяй. да якой расійскі бок нібыта не мае ніякага дачынення. 

Гутэрыш у адказ заявіў: у ААН лічаць, што адбылося расійскае ўварванне ва Украіну. Ён дадаў, што парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці любой краіны супярэчыць статуту ААН.

Таксама ён прапанаваў стварыь працоўную групу з прадстаўнікоў ААН, Украіны і Расіі, каб ствараць эфектыўныя гуманітарныя калідоры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.