Лукашэнка паедзе з Пуцінам маліцца на Валаам
Прэзідэнта Расіі Уладзімір Пуцін прыедзе ў Мінск на закрыццё Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сённяшняй сустрэчы з расійскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка адзначыў, што Мядзведзеў мусіў ацаніць працу групы па беларуска-расійскай інтэграцыі, перш чым на гэтую тэму будуць размаўляць кіраўнікі дзяржаваў.
"І мы сустрэнемся і пагаворым на гэтую тэму і розныя іншыя. І ўжо калі ў нас будзе форум рэгіёнаў на радзіме ў вас (у сярэдзіне ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. — БЕЛТА), мы з ім паедзем на Валаам маліцца. І там дадаткова абмяркуем. Вось такі прыкладна быў план. Гэта намёткі толькі. Там усё будзе залежаць ад таго, як будуць складвацца графікі прэзідэнтаў, перш за ўсё прэзідэнта Расіі, таму што ў яго і "дваццатка" там", — падзяліўся задумамі Лукашэнка.