Пуцін падпісаў "прызнанне незалежнасці" Запарожскай і Херсонскай абласцей

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін 29 верасня падпісаў указы аб "прызнанні незалежнасці" Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Указы набываюць моц з дня падпісання. Тэксты дакументаў з'явіліся на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Напярэдадні ў гэтых абласцях (а таксама ў Луганскай і Данецкай) адбыліся так званыя "рэферэндумы" па далучэнні да Расіі. Прадстаўнікі "выбаркамаў" хадзілі па дамах у прысутнасці аўтаматчыкаў.

Вынікі гэтых галасаванняў не прызнала ніводная краіна. Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што яны парушаюць Статут ААН і не маюць юрыдычнай сілы.

На 30 верасня ў Крамлі запланавалі ўрачыстую цырымонію па незаконнай анэксіі акупаваных абласцей Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі