Прысуд за наезд на нагу даішніка пакінулі без зменаў — 10 гадоў калоніі

Аляксандр Троцкі падчас разгляду справы ў Мінскім гарсудзе / Svaboda.org​
Аляксандр Троцкі падчас разгляду справы ў Мінскім гарсудзе / Svaboda.org​

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд бізнесоўцу-палітвязню з Мінска Аляксандру Троцкаму, паведамляюць праваабаронцы.

5 сакавіка Мінгарсуд палічыў, што Троцкі вінаваты ў замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (ч. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) і асудзіў бізнесоўца на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.  Гаворка ідзе пра падзеі 12 жніўня. Мінчук расказваў, што ў той дзень яго спынілі "людзі са зброяй, у масках, цёмнай вопратцы" і запатрабавалі выйсці з машыны, цэлілі ў галаву.  Ён спалохаўся і паспрабаваў з'ехаць. У выніку наехаў на нагу супрацоўніку ДАІ. Пасля затрымання Троцкага моцна збілі — у кайданках і пад канвоем ён правёў у шпіталі тры тыдні.

На разглядзе апеляцыі ў Вярхоўным судзе 15 чэрвеня Троцкі не прысутнічаў. Найбліжэйшым часам яго мусяць этапаваць у калонію. Днямі родныя змаглі наведаць яго ў магілёўскай турме. Па іх словах, Аляксандр адчувае сябе адносна нармальна. Яго больш не змяшчаюць у карцар. За што каралі раней, родныя не ведаюць. Па іх словах, Троцкі скардзіўся на недахоп інфармацыі і на тое, што да яго не прыходзяць лісты.

"Галоўны смутак у бацькі — тое, што яму прыходзіць вельмі мала лістоў. Яму нават не дайшлі лісты ад сяброў, якія яму дакладна пісалі. Ён атрымлівае лісты вельмі рэдка", — расказаў сын Аляксандра.

Праваабаронцы прызналі Алексантра Троцкага палітвязням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі