Прынц Гары і Меган паказалі свайго нованароджанага сына

Прынц Гары і Меган паказалі журналістам свайго нованароджанага сына. Ён нарадзіўся ў панядзелак і з'яўляецца іх першым дзіцём. Меган сказала, што сын спакойны, у яго выдатны характар. "Ён проста мара... У мяне ёсць два найлепшыя хлопцы ў свеце, і таму я вельмі шчаслівая", цытуе яе словы "Бі-Бі-Сі".

Пазней стала вядомае імя хлопчыка — Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар.