Прычынай смерці галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты" стаў каранавірус

Прычынай смерці галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты" стаў каранавірус

12 кастрычніка памёр галоўны рэдактар "Краязнаўчай газеты" Уладзімір Пучынскі. Прычынай смерці называецца каранавірус. Пучынскаму быў 51 год.

Пра хваробу Уладзіміра Пучынскага тыдзень таму паведамляла ягоная дачка, піша Радыё Свабода. Яго павезлі на Мядзельшчыну, бо ў Мінскім раёне не было месцаў, каб пакласці ў бальніцу на кісларод.

Пучынскі працяглы час працаваў у рэдакцыі "Краязнаўчай газеты", якая была створана Беларускім фондам культуры. Ён удзельнічаў у Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі.

Прычынай смерці галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты" стаў каранавірус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі