Прэзідэнт Малдовы паляцеў з Мінска за наш кошт, бо "дыялог атрымаўся"

Ігар Дадон і самалёт Belavia
Ігар Дадон і самалёт Belavia

14 ліпеня малдаўскія СМІ напісалі, што для палёту з Мінска ў Кішынёў Аляксандр Лукашэнка "пазычыў" прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону адзін з сваіх самалётаў. Аднак інтэрнэт-карыстальнікі па фатаграфіі хутка высветлілі, што Дадон садзіцца не ў адзін з прэзідэнцкіх "Боінгаў", а ў Bombardier CRJ-200LR авіякампаніі "Белавія".

 

Президент Молдовы улетел из Минска за наш счёт "в знак того, что диалог удался"
Фота са старонкі Ігара Дадона ў "Фэйсбуку"

Хто і навошта арганізаваў гэты нятанны пералёт? Тлумачэнне гэтаму з'явілася ў нядзелю ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ: "У знак таго, што дыялог атрымаўся, гасцінную беларускую зямлю [Ігар Дадон] пакінуў адмысловым чартарным рэйсам".

Па звестках сайта Flightradar24, на гэтым жа самалёце з бартавым нумарам EW-303PJ Ігар Дадон лётаў у Віцебск, дзе разам з Аляксандрам Лукашэнкам ўдзельнічаў у адкрыцці "Славянскага базару".

У эфіры АНТ Дадона назвалі "таленавітым палітыкам, [які] надае вялікую ўвагу стасункам з людзьмі і звычайна карыстаецца рэгулярнымі рэйсамі". У Мінск прэзідэнт Малдовы прыляцеў рэгулярным рэйсам "Белавія" з перасадкай у Маскве.

Ужо увосень "Белавія" абяцае запусціць прамы рэйс Мінск — Кішынёў. Пакуль жа прэзідэнту Малдовы даводзіцца цярпець нязручнасці, лётаючы ў Беларусь з перасадкамі. Але ўсё змяняецца, калі перамовы праходзяць удала.

Бо, як сказаў Лукашэнка, сустракаючыся з Дадонам у Мінску, "Мы гатовыя для вас у любы момант зрабіць усё, што вы захочаце, калі гэта ў нашых сілах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі