Праз Барысаўскі і Лагойскі раён 11 красавіка пройдзе вайсковая тэхніка

11 красавіка праз Барысаўскі і Лагойскі раён Міншчыны могуць ісці калоны вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе на сваім сайце Міністэрства абароны

"З-за магчымага руху калон вайсковай тэхнікі ДАІ і ВАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам асабістага транспарту павысіць пільнасць на дарогах і выконваць правілы дарожнага руху", — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 28 сакавіка ў Бярозе малакавоз не саступіў дарогу калоне вайсковай тэхнікі і ўрэзаўся ў бронетранспарцёр.