Вы тут

"Правадыр мусіць кіраваць як мага даўжэй": рэдактар аддзела "СБ" пра выбары

Перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Мінску / Еўрарадыё

Рэдактар аддзела расследаванняў газеты "Беларусь Сегодня" Раман Рудзь выказаўся ў фэйсбуку аб немэтазгоднасці прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі кожныя пяць гадоў. На яго думку, змяняльнасць улады супярэчыць славянскаму менталітэту:

"Гэта ў індывідуалістычнай Еўропе хай гуляюцца, а ў нашай калектыўнай, калі хочаце, племянной свядомасці, правадыр павінен правіць як мага даўжэй".

Рудзь лічыць 5-гадовы тэрмін прэзідэнтства рэверансам з 90-х і прыводзіць у прыклад "правальны шлях" Украіны: "... там з кожным новым прэзідэнтам да ўлады прыходзяць новыя групоўкі, якія пачынаюць ірваць краіну на кавалкі. Я абсалютна ўпэўнены, што адзіны кіраўнік, калі ён дамогся грамадзянскага міру і больш-менш стабільнага жыцця, змяняцца не павінен. Заканадаўча і па-чалавечы. Назарбаеў у прыклад".

Па словах Рудзя, настаў час спыніць "гуляцца ў гэтыя бясконцыя выбары, траціцца кожныя пяць гадоў, каб дагадзіць наглядчыкам". Маўляў, "правадыр, які надакучыў" павінен сысці сам, адчуўшы сваю слабасць, а "гвалтоўныя спробы скараціць тэрміны яго праўлення прывядуць толькі да гвалту".

Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. Аляксандр Лукашэнка высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ў шосты раз. Ён кіруе краінай 26 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.