Праваахоўнікі распавялі пра гібель у Нясвіжы мужчыны ў міліцэйскім УАЗе

Праваахоўнікі распавялі пра гібель у Нясвіжы мужчыны ў міліцэйскім УАЗе

Праваахоўнікі распавялі пра гібель у Нясвіжы мужчыны ў міліцэйскім УАЗе. 48-гадовага вяскоўца Сяргея Абрамовіча знайшлі павешаным на матузках ад абутку. Здарэнне адбылося 29 лістапада. Мужчына прыйшоў з працы дадому ў вёску Слаўкава нецвярозы і пасварыўся з бацькам (яны жылі разам), які і выклікаў міліцыю на сына. Забралі яго лейтэнант і прапаршчык. А ўжо ўвечары прыехалі следчыя, ад якіх бацька даведаўся пра смерць сына. У афіцыйную версію пра суіцыд ён не верыць.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак паведаміў БЕЛТА, што абставіны гібелі мужчыны вывучаюцца падчас унутранай праверкі, якая ўжо амаль скончаная. Праверку праводзіць і Следчы камітэт. "Вывучэнне ўсіх абставін дазваляе нам гаварыць, што гаворка адназначна ідзе пра суіцыд", — кажа Сачак.

Па версіі міліцыі, па дарозе ў Нясвіжскі РУУС праваахоўнікі назіралі за затрыманым праз люстэрка задняга віду аўтамабіля. Калі яны не пабачылі ў люстэрку мужчыны, спынілі машыну і пайшлі паглядзець, ці ўсё ў парадку. "Пабачыўшы, што адбылася такая сітуацыя, паспрабавалі аказаць першую дапамогу, — распавядае прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама. — На жаль, гэта не дало станоўчага выніку".

Праверыць праўдзівасць гэтай версіі немагчыма, паколькі відэакамеры ў адсеку для затрыманых у аўтамабілях УАЗ "Патрыёт" не прадугледжаныя. Матузкі, як і рамяні, у затрыманых забіраюцца ўжо пасля дастаўкі ў пастарунак, таму ў мужчыны яны былі. Міліцыянеры толькі праверылі, каб у затрыманага не было рэчаў, якімі ён мог бы нанесці шкоду сабе і навакольным.

Цяпер міліцыя збіраецца ўдасканаліць канструкцыю адсеку ў машыне, каб там немагчыма было зачапіць вяроўку ці матузкі.

Больш важных і цікавых навінаў за 17.12 у праграме "Петарда"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі